19 красавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Граніта» падтрымалі работніц «Дываноў Брэста»

27
Рабочыя «Граніта» падтрымалі работніц «Дываноў Брэста»

Работнікі РУВП «Граніт», што ў Мікашэвічах, і чальцы створанай на гэтым прадпрыемстве арганізацыі Беларускага незалежнага прафзвязу выступілі з адкрытым зваротам.

Як расказаў карэспандэнту charter97.org адзін з ініцыятараў звароту, кіраўнік незалежнай прафзвязнай арганізацыі «Граніту» Алег Стахаевіч, «сітуацыя, якая склалася на ААТ «Дываны Брэста», - адзін з прыкладаў таго, як чыноўнікі, якія ўявілі сябе «мясцовымі царкамі», нішчаць нашыя заводы і фабрыкі на нашых вачах». У выніку прадпрыемства, якое мае даўнюю гісторыю, пасля праведзенай на ім тры-чатыры гады таму «мадэрнізацыі» знаходзіцца ў доўгім прастоі, гэта вынік некампетэнтнасці адміністрацыі прадпрыемства і берасцейскага рэгіёну ў пытаннях эканомікі і кіравання. «Як можа прастойваць прадпрыемства, у мадэрнізацыю якога ўкладзеныя дзясяткі мільярдаў рублёў? - Здзіўляецца Стахаевіч. - Калі дырэктар не можа забяспечыць працоўны калектыў замовамі і годным заробкам - значыць, павінен вызваліць кіроўную пасаду».

Аўтары звароту адзначаюць, што «безгаспадарлівасць, злоўжыванні, нямэтавае выкарыстанне сродкаў і бясконцыя «адкаты» сталі сапраўднай бядой нашай эканомікі: замест таго каб працаваць на карысць Беларусі, некаторыя чыноўнікі планамерна знішчаюць дзяржаўную ўласнасць, руйнуючы вытворчасць, пазбаўляючы сем'і працоўных крыніц існавання».

Работнікі «Граніту» і чальцы створанай тут незалежнай прафзвязнай арганізацыі, актывісты якой не па чутках ведаюць, што такое ціск з боку адміністрацыі, заявілі аб сваёй салідарнасці з калегамі з ААТ «Дываны Брэста» і ўсімі працоўнымі Беларусі ў іх барацьбе за годнае жыццё.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках