24 красавiка 2024, Серада, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадзіннік Мясніковіча падатковай не цікавы

46

Падаткавікі не зацікавіліся гадзіннікам Мясніковіча за 37 тысяч даляраў.

І сумняваюцца ў тым, што ёсць неабходнасць даваць кожнаму жадаючаму магчымасць азнаёміцца з дэкларацыяй аб даходах любога чыноўніка, паведамляе «Еўрарадыё».

Справаздачу па выніках сваёй працы ў мінулым годзе давалі 23 студзеня журналісты падаткавікі. Распавялі, што сабралі ў кансалідаваны бюджэт 101,4 трыльёна рублёў падаткаў, што перавыканалі план на 0,5%, пра поспехі электроннага дэкларавання і гэтак далей.

Асаблівую ўвагу начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька звяртае на тое, што знайшлі 7 мільярдаў рублёў з тых, у каго даходы не адпавядалі выдаткам. З гэтай нагоды ў чыноўніка спыталі, ці зацікавіліся падаткавікі гадзіннікам Міхаіла Мясніковіча.

«Асабіста я гэты гадзіннік не бачыў і не магу нічога сказаць - ці дарагі ён. Можаце мой сфатаграфаваць, калі кагосьці цікавяць - гадзіннік «Луч», якому ўжо 25 гадоў. Я яго таксама не дэклараваў нідзе», - сказаў ён.

Такі ж неканкрэтны адказ быў атрыманы і на пытанне, ці не трэба было б, на думку падаткавікоў, абавязаць усіх чыноўнікаў выкладваць у свабодны доступ свае дэкларацыі.

«Гэта ўсё - падатковая таямніца. Усё, што звязана з маёмасным становішчам, згодна з Канстытуцыяй мы не маем права выдаваць. Ёсць закон «Аб дзяржаўнай службе», ёсць закон «Аб дэклараванні», якімі такі абавязак не вызначанч. Калі такі абавязак заканадаўствам будзе вызначаны, тады... Я цяпер не гатовы сказаць, наколькі гэта выкладванне паўплывае на карупцыйны складнік. Але ж кожная дэкларацыя падлягае праверцы, не радзей аднаго разу ў пяць гадоў дэкларацыя павінна быць праверана. Кантроль дзяржавы ажыццяўляецца», - сказаў ён.

А першы намеснік міністра Сяргей Налівайка дадаў: галоўнае, што праверкі праводзяцца, і не важна, наколькі гэтая праца публічная.

Нагадаем, гадзіннік, які носіць прэм'ер-міністр Беларусі, каштуе каля 37 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках