29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пратэстуюць супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»

83
Менчукі пратэстуюць супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»

«Газпрам» хоча пабудаваць сабе офіс-хмарачос у сімвалічным месцы - побач з Нацыянальнай бібліятэкай.

Ён прэтэндуе на тэрыторыю аўтавакзала «Маскоўскі». Старшыня Менскага гарвыканкама Ладуцька заявіў, што ніякай асаблівай каштоўнасці вакзал не мае. Між тым у 2002 годзе новы аўтавакзал быў прызнаны лепшым архітэктурным здабыткам года, піша «Наша Нiва».

Жыхары мікрараёна хочуць захавання зручнага аўтавакзала. Віктар Талмачоў ініцыяваў збор подпісаў.

«За першы ж дзень я сабраў больш за 30 подпісаў, - кажа спадар Талмачоў. - Усе жыхары Усходу абураныя планамі ўладаў знішчыць аўтавакзал. Па-першае, гэта выдатная архітэктура - будынак аўтавакзала атрымаў дзяржаўную прэмію. Па-другое, гэта важны транспартны вузел для жыхароў раёна Усход-2. Вакзалам карыстаюцца не толькі жыхары, якія едуць у цэнтр, але і турысты, якія наведваюць бібліятэку, людзі, якія едуць на могілкі ў Калодзішчах, і тыя, хто мае лецішча ў гэтым кірунку. З «Маскоўскага» ідуць таксама аўтобусы на Сілічы, Раўбічы, ў Лагойск і ў аэрапорт - гэта вельмі зручна».

Па словах спадара Талмачова, вакзал недагружаюць наўмысна: «З дванаццаці кас там працуюць тры. Я спецыяльна размаўляў з касіркай: кажуць, што сур'ёзна знізілі зарплату - да 2,5 млн рублёў, таму ісці туды працаваць згаджаюцца толькі пенсіянеркі».

Таксама жыхары Усходу баяцца, што «Газпрам» пабудуе на месцы аўтавакзала казіно, што пагоршыць крымінагенную сітуацыю ў гэтай частцы горада.

Віктар Талмачоў працягвае збіраць подпісы супраць разбурэння «Маскоўскага».

«Усход - гэта першы ў Менску раён, дзе былі пабудаваны вышынныя шматпавярхоўкі, гэта тытульны раён, куды Машэраў засяліў інтэлігенцыю. Я спадзяюся, што ўлады нас пачуюць і не стануць разбураць аўтавакзал», - сказаў менчук.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках