26 красавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дагестане вызваленыя з рабства чацвёра беларусаў

52
У Дагестане вызваленыя з рабства чацвёра беларусаў

Беларусаў незаконна ўтрымлівалі на адным з заводаў Дагестана.

Гэта адбылося 23 студзеня падчас сумеснага рэйду актывістаў расейскага моладзевага руху «Альтэрнатыва» і прадстаўнікоў МУС Рэспублікі Дагестан на цагляным заводзе, размешчаным недалёка ад вёскі Краснаармейск паблізу Махачкалы.

У ходзе сумеснай аперацыі было вызвалена дзевяць чалавек, чацвёра з якіх - грамадзяне Беларусі, паведамляе сайт руху «Альтэрнатыва».

Уладальнікі завода не выплачвалі работнікам заработную плату на працягу сямі месяцаў, прымушалі пры гэтым працаваць па 12 гадзін у суткі. Пасля візіту валанцёраў і прадстаўнікоў МУС яны паабяцалі вырашыць пытанне з зарплатай. У сапраўдны момант усе вызваленыя рыхтуюцца пакінуць Дагестан і вярнуцца дадому.

Як паведаміў БелаПАН лідэр руху «Альтэрнатыва» Алег Мельнікаў, у цяперашні час вызваленыя беларусы знаходзяцца на перавалачнай базе руху ў Махачкале. Затым ім будзе аказаная дапамога ў пераездзе ў Маскву.

Паводле яго слоў, у незнаёмай мясцовасці, без грошай і дакументаў, наслухаўшыся пра баявікоў, людзі часта баяцца пакінуць тэрыторыю завода, таму і аказваюцца ў вымушаным рабстве.

Камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» (Беларусь) Сяргей Коўган паведаміў, што актывісты атрада звязаліся са сваякамі вызваленых у Дагестане беларусаў. Сваякі запэўнілі, што аплацяць квіткі на пералёт сваіх блізкіх з Масквы ў Менск. У Менску іх сустрэнуць актывісты атрада «Анёл» і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа, якія дапамогуць з цёплай вопраткай.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках