18 красавiка 2024, Чацвер, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Граніце» доўжыцца ціск на актывістаў

21
На «Граніце» доўжыцца ціск на актывістаў

Кіроўцу «БелАЗа» Сяргея Кацубу выклікала начальства і настойліва раіла выйсці з незалежнага прафзвязу.

Кацуба кажа, што калі ён не пакіне прафзвяз, то можа пазбавіцца працы, паведамляе «Радыё Свабода».

Як распавёў Сяргей Кацуба, на гутарку яго выклікалі галоўны інжынер «Граніту» Валерый Батура, начальнік аўтатранспартнага парку Аляксандр Кіслюк і кіраўнічка афіцыйнага прафкама на прадпрыемстве Таццяна Гарбенка:

Сяргей Кацуба ўжо 29 гадоў працуе на «Граніце» кіроўцам «БелАЗа». Выхоўвае сына-студэнта і дачку-школьніцу. Ён кажа, што баіцца, што не зможа дапамагаць дзецям, калі яго звольняць.

Кіраўнік аддзялення незалежнага прафзвязу Алег Стахаевіч кажа, што ўспрымае выклік Сяргея Кацубы да начальства як вынік нядаўняга адкрытага ліста працаўнікоў «Граніту» ў падтрымку рабочых прадпрыемства «Дываны Брэста»:

«Гэта просты вынік нашай салідарнасці, «гранітаўскай» салідарнасці з работнікамі ААТ «Дываны Брэста». Мінулы год паказаў, што ніхто з кіраўніцтва нават не мае схільнасці да нейкага канструктыўнага дыялогу. Яны могуць выкарыстоўваць толькі гэтую закулісную брудную барацьбу».

Нагадаем, у канцы 2011 года некалькі сотняў работнікаў прадпрыемства для здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве ячэйку Беларускага незалежнага прафзвязу. Адразу ж сябры незалежнага прафзвязу адчулі на сабе ціск з боку адміністрацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках