29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведомости»: НПЗ Украіны на мяжы банкруцтва праз Беларусь

23
«Ведомости»: НПЗ Украіны на мяжы банкруцтва праз Беларусь

НПЗ Украіны не вытрымліваюць канкурэнцыі з беларускімі, якія закупляюць расейскую нафту ў рамках Мытнага саюза без мытаў.

Як паведамілі ў міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны, у 2012 года выраб нафтапрадуктаў скараціўся на 42,6% у параўнанні з папярэднім годам, цытуе звесткі міністэрства «Інтэрфакс-Україна». Эксперты адзначаюць, што гэта звязана з высокім коштам расейскай нафты. Вытворцы маторнага паліва не могуць вытрымаць канкурэнцыю з беларускімі, якія закупляюць расейскую нафту ў рамках Мытнага саюза без мытаў, пішуць расейскія «Ведомости».

Перапрацоўку нафты ў мінулым годзе рабілі Лісічанскі, Крэменчужскі і Надвірнянскі НПЗ, а таксама Шэбелінскі ГПЗ, якія знізілі перапрацоўку на 49,5% у параўнанні з 2011 годам - да 4,6 млн т. Выраб бензіну скараціўся на 42,6% - да 1,6 млн т, дызельнага паліва - на 48,2%, да 1,4 млн т, мазуту - у 2,8 разы, да 715.300 т.

У міністэрстве адзначаюць, што гэта найперш звязана з важкім скарачэннем паставак расейскай нафты з сакавіка да снежня. У выніку пастаўкі нафты з Расеі за год скараціліся ў 6,4 разоў (на 3,9 млн т) - да 724’000 т. Пастаўкі ўкраінскай нафты знізіліся на 14,6% - да 2,5 млн т, казахстанскай нафты - узраслі ў 5,5 разоў, да 779’000. Пастаўкі азербайджанскай нафты ў мінулым годзе не ажыццяўляліся, тады як у 2011 годзе атрымана 704’000 т сыравіны азербайджанскага паходжання.

Са слоў аналітыка Raiffeisenbank Андрэя Палішчука, падзенне вырабу нафтапрадуктаў на Украіне звязана з высокім коштам сырой нафты, якую краіна атрымлівае збольшага з Расеі.

На гэтым фоне кошт аўтамабільнага паліва расце, а мясцовыя вытворцы бензіну не могуць вытрымаць канкурэнцыю з беларускімі, якія закупляюць расейскую нафту ў рамках Мытнага саюза без мытаў з канца 2011 года. У выніку мясцовая вытворчасць скарачаецца, а імпарт расце.

Прадстаўнік «Лукойла» паведаміў «Ведомостям», што цяпер не працуе Адэскі НПЗ, які належыць кампаніі. Другі завод, які працаваў у краіне да 2012 года - Лісічанскі НПЗ, які належыць ТНК-BP - быў спынены ў сакавіку летась. Цяпер на Украіне функцыянуе ўсяго адзін нафтаперапрацоўчы завод - у Крэменчугу.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках