18 красавiка 2024, Чацвер, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марат Новікаў: Антысемітызм Лукашэнкі непрыемны

59
Марат Новікаў: Антысемітызм Лукашэнкі непрыемны

Былы ўладальнік кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» абвінаваціў беларускага дыктатара ў антысемітызме.

Пра гэта Марат Новікаў заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Давайце, каб зняць усе пытанні, скажу пра нацыянальнасць. Хоць, вядома, і мяне, і ўсіх людзей са здаровай псіхікай такая акцэнтаванасць з боку кіраўніка краіны здзіўляе. Мне сапраўды вельмі шмат тэлефанаванняў з гэтай нагоды ішло — калі першы раз Лукашэнка спыніўся на «Ізю Сыгізмундавічу», а потым і другі. Я збольшага разумею, навошта гэта патрэбна Лукашэнку, які надзвычай умела маніпулюе свядомасцю — ён жа і ўвасабляе тэатр аднаго актора. Натуральна, непрыемна чуць такі непрыхаваны антысемітызм, які гучыць з боку першай асобы ў дзяржаве. І калі, як я памятаю, Аляксандар Рыгоравіч біў сябе ў грудзі і гаварыў, што ён не антысеміт, то якраз па маёй персоне вельмі яскрава бачна — хто антысеміт, а хто не антысеміт, - сказаў Марат Новікаў.

Нагадаем, амаль ва ўсіх выступах, якія тычацца сітуацыі на «Камунарцы» і «Спартаку», з боку Лукашэнкі ў адрас Новікава гучала не проста крытыка, але і выразы, якія многія ўважаюць за абражальныя. У тым ліку - паводле нацыянальнай прыкметы. Адна з цытат: «Былы бухгалтар Ізя Сыфгізмундавіч (ці як яго там), змяніўшы прозвішча на Новікаў, з'ехаў у Амерыку і ўсталяваў кантроль над беларускімі прадпрыемствамі, купіўшы за бутэльку гарэлкі акцыі кандытарскіх фабрык».

«Камунарка» і «Спартак» былі нацыяналізаваныя ў кастрычніку 2012 года.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках