У Беларусі памёр вядомы польскі рэжысёр
10- 4.01.2013, 20:09
Тадэвуш Парадовіч памёр у Беларусі, калі збіраў дакументы да фільма пра музыку Чэслава Нэмэна - ураджэнца Гарадзеншчыны.
Тадэвуш Парадовіч - актор, рэжысёр, педагог, пісьменнік і прадусар. У 2006-2009 гадах ён стаў сузаснавальнікам кінафестывалю Cinemagic, паведамляе рэсурс film.onet.pl.
Вядомы, найперш, як рэжысёр рамантычнай камедыі «Феномэн», знятай у 2010 годзе. Здымаўся ў такіх фільмах, як «Магнат», «Алхімік», «1920 Бітва Варшаўская».
Аб прычынах смерці не паведамляецца. Парадовічу было ўсяго 56 гадоў.