25 красавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны мітынг на «Дыванах Брэста»

217

Нечаканым мітынгам работніцы прадпрыемства сустрэлі менскае начальства.

У вітальні галоўнага кантрольнага пункта некалькі дзясяткаў жанчын гучна выказвалі незадаволенасць 9-месячным крызісам на прадпрыемстве, паведамляе «Еўрарадыё».

Адна з іх, ткачыха Лілія, патлумачыла:

«Хочам працаваць, каб кожны дзень была праца, і каб добра аплачвалася. Нашая праца цяжкая, шум, на нагах, а мы драбязу атрымліваем. 370 тысяч атрымала жанчына! У яе ёсць дзіця. У Галіны Главінскай, яна мая памочніца, чацвёрты разрад. У мяне - шосты. Я атрымала 470. За кватэру заплаціла 399.000, і колькі мне засталося? 71.000? Усё! Што далей? Як далей? Ну, як гэта так? »

Работніцы паказвалі свае разліковыя лісткі новаму старшыні канцэрна «Беллегпрам» Міхаілу Сучкову і пераконвалі, што прызначаны вясной дырэктар не здолее вывесці прадпрыемства з крызісу, бо не мае профільнай адукацыі і праводзіць няправільную палітыку.

Жанчыны патрабавалі, каб іх прапусцілі ў цэх, таму што сёння працоўны дзень. Там яны спадзяваліся дачакацца першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, які аб'язджае прадпрыемствы Берасцейшчыны. Ткачыхі хацелі выказаць яму свае прэтэнзіі.

Напісаць каментар 217

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках