27 красавiка 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў амерыканскіх рэаліці-шоў адправяць у космас (Відэа)

2
Удзельнікаў амерыканскіх рэаліці-шоў адправяць у космас (Відэа)

Тэлекампаніі ЗША пачынаюць трансляцыю некалькіх рэаліці-шоў, прысвечаных палётам да зорак.

Праграма NBC называецца «Касмічная гонка» (Space Race). Пераможца гэтага шоў атрымае квіток на касмічны карабель Virgin Space Ship Two, які можа несці шэсць пасажыраў. Апарат павінен быў пачаць перавозкі пяць гадоў таму, але па тэхнічных прычынах палёты стартуюць толькі ў наступным годзе, піша NEWSru.com.

Space Race не адзінае рэаліці-шоў, прысвечанае космасу. Sony збіраецца сумесна са Space Expedition Corporation здымаць праграму «Місія Зорны Шлях» (Milky Way Mission). У ёй знакамітасці таксама будуць змагацца за права палёту на касмічным караблі фірмы. Пакуль жа SXC нават не запусціла свой апарат у космас, так што часовыя рамкі шоў застаюцца невядомымі, адзначае New Scientist.

Ну і, напэўна, самае займальнае рэаліці-шоў, прысвечанае космасу, - гэта Mars One. У яго рамках людзі адправяцца да Чырвонай планеты ў 2023 - і ўсё, што яны робяць, будзе транслявацца па тэлевізары. Адбор будзе жорсткім: да Марса павінны будуць паляцець прафесіяналы. Ён пачнецца ўжо ў наступным годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках