27 красавiка 2024, Субота, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пацяжэюць жыроўкі ў ацяпляльны сезон?

17
Як пацяжэюць жыроўкі ў ацяпляльны сезон?

Святло ўжо падаражэла на 50%, а з кастрычніка беларусы па новых тарыфах плацяць за газ і ацяпленне.

Пра тое, што насельніцтва не даплачвае за камунальныя паслугі, чыноўнікі паўтараюць даволі рэгулярна. І павялічваюць кошт гэтых самых паслуг раз у некалькі месяцаў. Напрыклад, у гэтым годзе толькі электрычнасць даражэла ўжо пяць разоў! Калі параўноўваць з лютаўскім цэннікам, то кошт кілавата падняўся на 47%. А з 1 кастрычніка ўзляцелі кошты яшчэ і на ацяпленне і газ. І калі летам жыроўкі трохі палягчэлі за кошт адключаных батарэй, то ўжо ў наступным месяцы беларусы з лішкам адчуюць падаражэнне, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Напрыклад, ацяпленне падаражэла амаль на 7750 рублёў. Лічба і невялікая, але выніковая сума ўсё роўна будзе залежаць ад метражу кватэры і колькасці батарэй у ёй. Калі ж браць газ, то для кватэр без лічыльніка яго кошт павялічыўся даволі значна. Нагадаем, для тых, у каго не ўсталяваны лічыльнік на газ, дзейнічае адзін тарыф, які проста памнажаецца на колькасць прапісаных у кватэры. То бок калі раней за аднаго жыхара плацілі 7468 рублёў, то цяпер цэннік вырас адразу на 32% - да 9850 рублёў. А вось для тых, у каго лічыльнік стаіць, замест 933,6 рубля прыйдзецца плаціць 1232,4 рубля за адзін кубаметр газу.

Менш чым за год выраслі кошты яшчэ і на падагрэў вады, радыё і абслугоўванне ліфтаў.

Каб паглядзець, наколькі змяніліся кошты з лютага, журналісты ўзялі жыроўку на трохпакаёвую кватэру з газавай плітой у Менску, у якой прапісаныя трое жыхароў, і параўналі лютаўскія і кастрычніцкія кошты на паслугі ЖКГ.

У выніку выходзіць, што калі ў лютым сям'я з трох чалавек плаціла па жыроўцы 404 059 рублёў, то ўжо ў лістападзе іх жыроўка з ацяпленнем абыдзецца ў 479 404 рубля. Гэта значыць, амаль паўмільёна рублёў. І гэта толькі пры ўмове, што грэць у кватэры будуць гэтак жа, як і ў лютым, і кілават сям'я выдаткуе не болей, чым у пачатку года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках