27 красавiка 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавае пытанне вырашаць Мясніковіч і Мядзведзеў

21
Нафтавае пытанне вырашаць Мясніковіч і Мядзведзеў

Канчатковае рашэнне па аб'ёмах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь з'яўляецца прадметам абмеркавання ўрадаў дзвюх краін.

Пра гэта заявіў журналістам у чацвер у Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, піша «Інтэрфакс».

«Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца, як я разумею, паміж двума ўрадамі для прыняцця канчатковага рашэння па IV квартале», - сказаў Сурыкаў.

Ён дадаў, што «ў нас ёсць жаданне максімальна задаволіць просьбу беларускага боку, але ёсць і іншыя кантрактныя абавязацельствы».

Сурыкаў адзначыў, што пасяджэнне «саюзнага» Саўміна, на якім, як заяўлялася раней, плануецца аформіць рашэнне па нафтавым балансе, адбудзецца, верагодна, у лістападзе.

З пачатку гэтага года, нагадаем, Расея ажыццяўляе пастаўкі нафты ў Беларусь у рамках графікаў паставак, якія зацвярджаюцца штоквартальна.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках