27 красавiка 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскага дэпутата аштрафавалі за кудахтанне ў парламенце

5
Французскага дэпутата аштрафавалі за кудахтанне ў парламенце

Дэпутат Філіп Ле Рэй быў аштрафаваны на 1,3 тыс. еўра за кудахтанне падчас выступлення яго калегі.

Дэпутат прадстаўляе саюз за прэзідэнцкую большасць і Ліберальна-кансерватыўную партыю. Чвэрць яго месячнага акладу будзе канфіскаваная ў сувязі з тым, што ён кудахтаў як курыца падчас прамовы ў нацыянальным сходзе парламентара Веранікі Масоньі, піша «Коммерсант».

Параўнанне з курыцай у Францыі можа быць прыраўнянае да абразы, так як гэта слова з'яўляецца зневажальным у дачыненні да жанчыны. Таму, пачуўшы падобныя гукі ад калегі, абураная спадарыня Масоньі адказала яму фразай «Перастаньце! Я не курыца!».

Інцыдэнт закрануў актуальную тэму французскай унутранай палітыкі - сэксізм. У мінулым годзе шэраг дэпутатаў павялі сябе не менш дзёрзка, пачаўшы свістаць, калі ўбачылі жанчыну-міністра, апранутую ў сукенку. У адказ на прад'яўленыя прэтэнзіі парламентары заявілі, што такім чынам яны выказалі сваё захапленне прыгажосцю дамы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках