27 красавiка 2024, Субота, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў і Харкавец ляцяць у Вашынгтон

17
Снапкоў і Харкавец ляцяць у Вашынгтон

У Вашынгтоне 11-13 кастрычніка пройдзе пасяджэнне саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка.

У ім прымуць удзел міністры эканомікі і фінансаў Беларусі Мікалай Снапкоў і Андрэй Харкавец, а таксама намеснік кіраўніка праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

На пасяджэнні будуць абмяркоўвацца асноўныя вынікі дзейнасці Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, стратэгія працы гэтых міжнародных арганізацый, а таксама шэраг адміністрацыйных пытанняў, якія тычацца функцыянавання МВФ і СБ.

У рамках пасяджэння будуць праведзены сустрэчы і кансультацыі з кіраўніцтвам дадзеных міжнародных арганізацый па шырокаму колу пытанняў. У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі стратэгіі партнёрства Сусветнага банка з Беларуссю і стратэгіі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Беларусі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках