27 красавiка 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Сноўдэна паведаміў пра сачэнне за яго бацькам у Расеі

12

Невядомыя пераследвалі машыну, у якой адвакат Анатоль Кучарэна і бацька Эдварда Сноўдэна, які прыляцеў у Маскву, ехалі з аэрапорта.

Пра гэта юрыст паведаміў у эфіры тэлеканала «Россия 24» у чацвер.

«Нас пераследуюць чатыры-пяць машын, гэта дакладна відаць... Хто гэта? Мы ж не ведаем, хто гэта. Мы едзем з аэрапорта, і ўсю дарогу я спрабую спыніцца, і машыны спыняюцца», - распавёў Кучарэна. Ён дадаў, што знаходзіцца ў разгубленасці і не ведае, што рабіць у такіх сітуацыях, перадае РІА «Новости».

Лон Сноўдэн прыбыў у Маскву сёння днём.

Анатоль Кучарэна прадстаўляе ў Расеі інтарэсы былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна, які мінулым летам перадаў у СМІ сакрэтную інфармацыю аб дзейнасці спецслужбаў - у прыватнасці, аб іх супрацоўніцтве з найбуйнейшымі інтэрнэт-кампаніямі і сачэнні за карыстальнікамі. У дачыненні да Эдварда Сноўдэна ў ЗША распачатая крымінальная справа, ён абвінавачваецца ў раскрыцці дзяржсакрэтаў і крадзяжы дзяржуласнасці. Сноўдэн незадоўга да перадачы журналістам скапіяваных ім унутраных дакументаў ЦРУ схаваўся ў Ганконгу, адкуль пазней перабраўся ў Маскву. Ён правёў пяць тыдняў у «Шарамеццева», перш чым ФМС падала яму часовы палітычны прытулак у Расеі. Пакінуўшы «Шарамеццева» 2 жніўня, Сноўдэн ні разу не даваў пра сябе ведаць. Яго дакладнае месцазнаходжанне невядома. Кучарэна ў розных інтэрв'ю заўсёды кажа, што амерыканец знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках