27 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам ушануюць памяць польскіх салдат

2
Пад Магілёвам ушануюць памяць польскіх салдат

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці салдат 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, пройдуць у Леніна.

У гэтым годзе адзначаецца 70-годдзе бітвы, якая адбылася каля гэтага пасёлка 12-13 кастрычніка 1943 года. Салдаты дывізіі супрацьстаялі нямецкай арміі і прынялі ўдзел у вызваленні бліжэйшых населеных пунктаў.

Як паведамілі сайту charter97.org у амбасадзе Рэспублікі Польшча, арганізатарам мерапрыемстваў выступіла Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных і ўлады Магілёўскай вобласці. У мерапрыемствах прыме ўдзел дэлегацыя з Польшчы (каля 200 чалавек) на чале з міністрам Янам Станіславам Цеханоўскім - кіраўніком Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных.

Мерапрыемствы пачнуцца у 13:00 урачыстым набажэнствам на Вайсковых могілках у Леніна, узначаленым біскупам Юзафам Гуздэкам - палявым біскупам Польскай арміі.

Прэс-служба амбасады Польшчы ў Беларусі адзначае, што да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках