27 красавiка 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ленакс Льюіс: Я гатовы вярнуцца ў бокс для бою з Клічко

24
Ленакс Льюіс: Я гатовы вярнуцца ў бокс для бою з Клічко

Былы абсалютны чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Ленакс Льюіс заявіў, што гатовы вярнуцца на рынг для двубою з адным з братоў Клічко.

Больш за тое, Льюіс паведаміў, што падчас ягонага візіту ў Маскву на бой Уладзіміра Клічко з Аляксандрам Паветкіным «расейцы», як іх назваў Люіс, зрабілі яму прапанову аб бою з Клічко за 50 мільёнаў даляраў, піша sport-xl.net.

Але Ленакса такая сума не задавальняе - ён хоча атрымаць за гэты бой 100 мільёнаў даляраў. І на гэты раз Люіс не жартуе. Як і расейцы. Ленакс сказаў, што яны абдумваюць ягоную сустрэчную прапанову.

«Я сказаў ім, што праз шэсць месяцаў я буду гатовы выйсці на рынг. Я ўжо знаходжуся на папярэднім этапе падрыхтоўкі», - сказаў Люіс.

48-гадовы Люіс дадаў, што ўжо скінуў шмат вагі і ўпэўнены ў тым, што наступнай вясной ён здолее пераўзысці рэкорд легендарнага амерыканца Джорджа Фармэна, які стаў самым узроставым чэмпіёнам свету ў суперцяжкай вазе за некалькі месяцаў да свайго 46-га дня нараджэння. А адабраць чэмпіёнскія тытулы Ленакс хоча не ў Віталя, а ва Уладзіміра Клічко.

«Я ўжо перамагаў Віталя, таму мне хацелася б сустрэцца з іншым братам. Але паглядзім, як яно будзе», - сказаў Льюіс.

Нагадаем, што Ленакс Льюіс перамог Віталя Клічко тэхнічным накаўтам.

Фота: sport-xl.net

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках