27 красавiка 2024, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны Дзмітрый Алексін - давераная асоба Чыжа?

102
Арыштаваны Дзмітрый Алексін - давераная асоба Чыжа?

Чалавек, якога беларускі алігарх Юрый Чыж выкарыстаў для маскавання сваёй бізнэс-імперыі, арыштаваны.

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца, блізкая да бізнэсу «сямейнага» алігарха.

Як сцвярджае крыніца, арышт наўпрост звязаны з нядаўнім арыштам намесніка кіраўніка «Белнафтахіма» Уладзіміра Волкава.

Дзмітрый Алексін - непублічная персона і вядомы толькі як чалавек, які пасля ўвядзення санкцый супраць набліжанага да сям'і Лукашэнкі алігарха Юрыя Чыжа стаў фармальным уладальнікам некаторых актываў Чыжа ў ЕЗ. Так, актывы фірмы Neonafta (СП ТАА «Неанафта») у Латвіі пасля ўвядзення санкцый былі перададзеныя Дзмітрыю Алексіну (яму належыць 40% капіталу), Іне Алексінай (40%) і вядомаму ў Даўгаўпілсе бізнэсоўцу Аляксандру Грахоўскаму (20%). Алексіны сталі суўладальнікамі прадпрыемстваў у вырабе біяпаліва Mamas D і бровару Latgales Alus D. Раней сын і маці Алексіна кіравалі рэстаранам «Сябры», які належыць Чыжу.

Нагадаем, 8-га кастрычніка Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» паводле падазрэння ў атрыманні хабару. Сума незаконна атрыманых грашовых сродкаў з лютага да кастрычніка склала $19 тыс. Пазней высветлілася, што арыштаваны Уладзімір Волкаў.

Асноўны бізнэс алігарха Чыжа наўпрост звязаны з нафтаперапрацоўкай. Яго называюць адным з атрымальнікаў звышпрыбыткаў ад кантрабанды так званых распушчальнікаў у 2011-2012 гадах.

***

Фота - скрыншот відэакліпа гурта «Цяні-Талкай». Спонсарам здымак кліпа і «галоўным героем» стаў Дзмітрый Алексін.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках