27 красавiка 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцоў і бацькоў будуць караць за пітушчых дзяцей

36
Прадаўцоў і бацькоў будуць караць за пітушчых дзяцей

У Менску зробяць больш жорсткім пакаранне за продаж непаўналетнім спіртных напояў.

Пра гэта сёння паведаміла журналістам намесніца старшыні камісіі ў справах непаўналетніх Менгарвыканкама Алена Герасіменка, паведамляе БелТА.

"У Беларусі кожнае чацвёртае злачынства падлеткі ўчыняюць у стане алкагольнага ап'янення. Узнікае пытанне: дзе яны бяруць трункі? Уважаем патрэбным узмацніць пакаранне прадаўцоў, якія прадаюць алкагольныя напоі непаўналетнім, пакараўшы іх рублём і забаронай надалей працаваць паводле спецыяльнасці", - адзначыла Алена Герасіменка.

З ейных слоў, штомесяц у Менску фіксуюцца выпадкі продажу падлеткам спіртных напояў. "Нават калі малады чалавек здаецца дарослым, лепш лішні раз папрасіць яго паказаць пашпарт", - мяркуе намесніца старшыні камісіі ў справах непаўналетніх.

"У перспектыве на рэспубліканскім узроўні будзем ініцыяваць ўвядзенне адказнасці бацькоў за супрацьпраўныя паводзіны іхных дзяцей, у тым ліку за ўжыванне дзецьмі алкагольных і слабаалкагольных напояў, таксічных і псіхатропных рэчываў. Ад гэтых захадаў чакаецца істотнае паляпшэнне сітуацыі", - сказала Алена Герасіменка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках