26 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча прывезці ў Беларусь 10 мільёнаў гастарбайтэраў

131
Лукашэнка хоча прывезці ў Беларусь 10 мільёнаў гастарбайтэраў

Беларусь гатовая прыняць на пастаяннае жыхарства 10 млн. чалавек.

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі прадстаўнікам расейскіх рэгіянальных СМІ, паведамляе БелТА. 



З Расеі ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства прыбылі за 5 гадоў больш за 35 тыс. чалавек, каля 9 тыс. беларусаў за гэты час атрымалі від на жыхарства ў Расеі. Гэта красамоўныя лічбы, лічыць Лукашэнка.

«Самая вялікая праблема ў нас - нават не грошы (хоць з імі заўсёды ёсць праблемы ў гэтай блытаніне, гэтай рынкавай эканоміцы), а людзі. На нашу тэрыторыю бракуе як мінімум столькі чалавек, колькі ў нас жыве: нам трэба не 10 млн. чалавек, а 20 млн. Мы зможам іх папросту пракарміць. Але і яны будуць працаваць і яшчэ большы аб'ём прадукцыі ствараць, - сказаў беларускі кіраўнік. - Калі рускі чалавек, расеец захоча да нас прыехаць з любога рэгіёну, калі ласка, мы толькі будзем вітаць».

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках