26 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ спрабуе ўтрымаць машыністаў драконаўскімі мерамі

67
БЧ спрабуе ўтрымаць машыністаў драконаўскімі мерамі

Каб звольніцца з пасады машыніста лакаматыва, зараз прыйдзецца здаць на знішчэнне пасведчанне.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з супрацоўнікаў чыгункі.

«Хацелася б вам расказаць пра тое, што адбываецца на адным з самых паспяховых прадпрыемстваў Беларусі - Беларускай чыгунцы. Справы тут, мякка кажучы, не такія вясёлкавыя, як думаюць некаторыя. Газета «Железнодорожник Белоруссии» ніколі не надрукуе таго, што пішу вам я. Сутнасць у тым, што каб «адгаварыць» работніка чыгункі ад звальнення быў зроблены дадатак да загаду начальніка Беларускай чыгункі №297Н», - адзначыў чытач.

Ніжэй прыведзены поўны тэкст загаду:

«Загадваю:

1. Дапоўнiць раздзел 3 Палажэння аб парадку правядзення выпрабаванняў, выдачы пасведчанняў на права кіравання лакаматывам, матор-вагонным рухомым складам, зацверджанага загадам ад 23.07.2007 № 297Н, пунктамі 3.22 і 3.23 наступнага зместу:

«3.22. Пры звальненні машыніста лакаматыва (за выключэннем звальнення ў парадку пераводу ў іншае лакаматыўнае дэпо Беларускай чыгункі), копія пасведчання на права кіравання лакаматывам, выдадзеная згодна з пунктам 3.12 Палажэння, адбіраецца і знішчаецца, аб чым складаецца акт. Арыгінал пасведчання накіроўваецца ў службу лакаматыўнай гаспадаркі Упраўлення Беларускай чыгункі, дзе захоўваецца на працягу года, а затым знішчаецца.

3.23. У выпадку звальнення машыніста лакаматыва ў парадку пераводу ў іншае лакаматыўнае дэпо Беларускай чыгункі па той жа прафесіі, пасведчанне накіроўваецца па месцы далейшай працы».

2. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на службу лакаматыўнай гаспадаркі.

Начальнік Беларускай чыгункі В.М. Марозаў».

«Такім чынам атрымліваецца, што калі ты звольніўся і потым вырашыў вярнуцца, то не зможаш. У дэпо Смаленска і Вязьмы ў суседняй Расеі таксама ёсць дырэктывы, якія забараняюць браць на працу беларусаў, але там гэта звязана альбо з тым, што яны хочуць прыцягнуць сваіх работнікаў, альбо адкрыта прызнаюцца, што не хочуць перавабліваць кадры па нейкай дамоўленасці. У Маскву, словам, не бяруць з-за праблем з прапіскай і грамадзянствам, але ў цэлым работу знайсці можна, напрыклад, у Санкт-Пецярбургу», - дадаў чытач.

У прэс-цэнтры Беларускай чыгункі карэспандэнту charter97.org дадзенае пытанне каментаваць адмовіліся.

«Я вам магу параіць зрабіць афіцыйны запыт у Беларускую чыгунку. Калі вы гэта зробіце, то мы ўсе пракаментуем», - заявіла супрацоўніца прэс-службы.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках