28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менка з пудэлямі прэтэндуе на заробак у € 100 тысяч

30
Менка з пудэлямі прэтэндуе на заробак у € 100 тысяч

Самы стары замак Славеніі шукае дазорцу.

Гэтай вясной у інтэрнэце з'явілася незвычайная аб'ява: «Аднаму з найпрыгажэйшых замкаў Еўропы патрабуецца дазорца. Патрабаванні да кандыдатаў: узрост старэйшы за 18 гадоў, наяўнасць сабакі, камунікабельнасць, таварыскасць і жаданне перамагчы». Удзельніку трэба было напісаць кароткі аповед пра сабаку і прычыну, з якой перамагчы павінен быў менавіта ён, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Менка Кацярына Пяскоўская падала заяўку (хіба жартачкі, галоўны прыз - пазіцыя дазорцы замка Блэд з заробкам 100 000 еўраў!): «Вітаю, гэта я і мой пудэль Мішка! Мы ўжо шмат гадоў разам, вельмі адзін аднаго любім. Я бізнэс-аналітык у IT- кампаніі. Размаўляю па-расейску, па-беларуску і па-ангельску. Прычына, з якой мы ўдзельнічаем, - нашы цёплыя пачуцці да С-love-ніі (гульня слоў, love па-ангельску каханне, любоў)».

- Мы былі ў Славеніі чатыры разы, - распавядае Кацярына. - Краіна сталася адкрыццём. Нас палохалі: «Чаго туды ехаць ? Там дрэнныя дарогі! І мора няма...» Мы ўсё ж паехалі. Каб трапіць на паўвыспу Істрыя, перасеклі ўсю краіну - і былі ў шоку: і дарогі выдатныя, і мора ёсць, і людзі выдатныя - гасцінныя, уважлівыя. Мы былі з сабачкам, з Мішкам - і яму заўсёды надавалі ўвагу, у кавярнях прыносілі вады.

- Разам з Мішкам вы займаеце першае месца - у вас 4322 галасы. На другім - Джудзіт з Славакіі з 3808, а на трэцім - Віка з Расеі з 2414. Не страшна, што яны могуць вас абагнаць?

- Ды не. У конкурсу пазітыўны пасыл: любоў да жывёлы, да вандраванняў... Людзі, якія любяць жывёлу, - гэта добрыя людзі. Усе галасуюць адзін за аднаго! Вядома, далучыліся і сваякі, і сябры, і сябры сяброў... Мы так шмат каму наўзахапы распавядалі пра нашы славенскія падарожжы! Нашы сябры дагэтуль дзівуюцца, як нам пасуе гэты конкурс.

- А ці гатовыя туды пераехаць, калі пераможаце? І што будзеце рабіць з грашыма?

- Трэба ўважліва паглядзець правілы : пераязджаць туды не трэба. За два туры журы абярэ пяць чалавек, якія будуць месяц падарожнічаць па Славеніі і апісваць гэта ў блогу. 100 000 еўраў і адзін дзень у замку са сваім сабачкам дастануцца таму, чый блог будзе самым цікавым.

Напраўду замку дазорца не патрэбен, ён у цудоўным стане: славенцы выдатна сочаць за сваімі славутасцямі. Але пра грошы я зараз не думаю: будзе праблема - будзем развязваць. Я проста цешуся ўдзелам і падтрымкай, якую мне даюць людзі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках