28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар прафсаюза на Мазырскім НПЗ спыніў галадоўку

15
Лідар прафсаюза на Мазырскім НПЗ спыніў галадоўку

Юрый Швец прыпыніў галадоўку, якая працягвалася пяць дзён.

Першапачаткова акцыя пратэсту была запланаваная на тры дні, але ад кіраўніцтва завода не было ніякай рэакцыі, як і з канцэрна «Белнафтахім», тады актывіст працягнуў яе да 19 кастрычніка. Першыя тры дні галадоўку падтрымліваў яго калега Васіль Альхоўскі, але праз стан здароўя 16 кастрычніка спыніў яе, паведамляе БелаПАН.

Галадоўку Юрый Швец абвясціў 14 кастрычніка на знак пратэсту супраць ціску завадской адміністрацыі на актывістаў альтэрнатыўнага прафсаюза. Нагодай стала звальненне пяці сяброў БНП. Ён дадаў, што не толькі звальненне чальцоў прафсаюза вымусілі яго пайсці на такую акцыю пратэсту, але і тое, што ўжо на працягу пяці гадоў актывісты БНП падвяргаюцца пераследу з боку адміністрацыі.

«Магчыма, на наступным тыдні пройдуць перамовы кіраўніцтва БНП у канцэрне «Белнафтахім». Паводле вынікаў перамоваў я буду вырашаць - ці працягваць галадоўку. Звольненыя актывісты нашага прафсаюза цяпер спрабуюць аднавіць свае правы праз суд, але я скептычна стаўлюся да нашых мясцовых судоў, якія з заводскай адміністрацыяй адно цэлае», - пракаментаваў Юрый Швец.

Пра стан свайго здароўя пасля пяцідзённай галадоўкі ён выказаўся коратка: «Трываю».

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, у склад якога ўваходзіць БНП, Аляксандр Ярашук мае намер дамагчыся сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржканцэрна «Белнафтахім», каб абмеркаваць сітуацыю на Мазырскім НПЗ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках