28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі забаранілі займаць дзяржаўныя пасады

6
Берлусконі забаранілі займаць дзяржаўныя пасады

Міланскі суд забараніў былому кіраўніку італійскага ўраду займаць дзяржаўныя пасады на працягу наступных двух гадоў.

Сільвіё Берлусконі мае права абскардзіць гэтую забарону у вышэйшай інстанцыі. Акрамя таго, пастанова суда на гэты конт не зможа ўступіць у дзеянне без згоды з боку верхняй палаты італійскага парламенту, чальцом якога цяпер з'яўляецца палітык, піша Lenta.ru.

Пастанова суда звязаная са справай аб падатковых махінацыях кантраляванага Сільвіё Берлусконі холдынгу Mediaset, у рамках якога палітыка ў кастрычніку 2012 года прысудзілі да чатырох гадоў зняволення

Раней італійскія ўлады ўжо скарацілі палітыку тэрмін рэальнага пазбаўлення волі. Дзякуючы закону аб амністыі ад 2006 года ён знізіўся з чатырох гадоў да аднаго года. Пры гэтым не выключана, што адбываць яго былы прэм'ер праз свой узрост будзе не ў турме, а пад хатнім арыштам.

Пракуратура меркавала, што Берлусконі адказны за стварэнне ў яго медыяхолдынгу механізму куплі правоў на амерыканскія фільмы, які дазваляў пазбягаць выплаты падаткаў з такіх угод. Паводле версіі дзяржаўнага абвінавачання, у выніку італійскі бюджэт у 2002 і 2003 гадах недаатрымаў блізу сямі мільёнаў еўра.

Берлусконі праходзіў у якасці абвінавачанага яшчэ паводле дзвюх крымінальных спраў, звязаных з ухіленнем ад падаткаў. Абедзве яны былі зачыненыя з прычыны сканчэння тэрміну даўнасці. У той жа час палітык ужо прызнаны вінаватым у аплаце паслуг непаўналетняй прастытуткі і ў арганізацыі ўцечкі паліцэйскай інфармацыі аб праслухоўванні яго палітычных апанентаў. У дзеянне ні адна з гэтых пастаноў пакуль не ўступіла, бо абедзве яны абскарджаныя палітыкам у апеляцыйных інстанцыях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках