1 траўня 2024, Серада, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: СНД - не камуналка, а катэджны пасёлак

23
Лукашэнка: СНД - не камуналка, а катэджны пасёлак

Беларускі кіраўнік падкрэсліў значэнне СНД як «добрай пляцоўкі» для прыняцця рашэнняў.

«Заўсёды прасцей разысціся, але давайце не будзем спяшацца, паколькі Садружнасць - гэта добрая пляцоўка для прыняцця магчымых рашэнняў», - сказаў ён на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД.

Калі краіны СНД будуць весці перамовы з адзінай Еўропай разам, гэта дасць значна большы эфект, чым сепаратныя перамовы асобных краін-удзельніц СНД, якія часта праходзяць на зневажальных для іх умовах, адзначыў Лукашэнка, перадае РІА «Новости».

«Разам мы - сіла, з якой будуць лічыцца», - падкрэсліў ён.

Па вобразным выказванні беларускага кіраўніка, тое, да чаго імкнуцца цяпер у рамках СНД, - гэта не новая камунальная кватэра. «А хутчэй, камфартабельны катэджны пасёлак, дзе кожны народ мае свой уласны, асобны і ўтульны дом», - сказаў Лукашэнка.

«Нягледзячы на рознасць нашых краін і выбраных імі курсаў, ніхто не адмяняў геаграфічнае суседства, узаемадапаўняльнасць эканомік, агульны рынак, самае галоўнае – жывое чалавечае сяброўства, якое не здольны разбурыць ні адзін памежны слуп», - заявіў ён.

Украіна, якая з'яўляецца краінай-удзельніцай СНД з самага пачатку стварэння Садружнасці, абвясціла сваім стратэгічным курсам еўраінтэграцыю і спадзяецца на падпісанне ў канцы лістапада на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках