1 траўня 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнер завочна арыштаваны ў Расеі

40
Баўмгертнер завочна арыштаваны ў Расеі

Басманны суд Масквы завочна заключыў пад варту гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Беларусі.

«Па хадайніцтве следства Уладзіслаў Баўмгертнер завочна арыштаваны», - паведаміла «Інтэрфаксу» ў панядзелак прэс-сакратар суда Наталля Раманава.

Яна адзначыла, што мера стрымання будзе дзейнічаць на працягу двух месяцаў з таго моманту, як фігурант будзе дастаўлены ў Расею.

«Паводле матэрыялаў справы, яму інкрымінуецца ч. 2 арт. 201 КК РФ (злоўжыванне паўнамоцтвамі)», - сказаў супрацоўнік суда.

Нагадаем, Расея збіраецца запатрабаваць экстрадыцыі Уладзіслава Баўмгертнера. Для гэтага СК Расеі распачаў крымінальную справу супраць кіраўніка «Уралкалію».

Аднак сёння беларускі кіраўнік Лукашэнка заявіў, што лічыць магчымай перадачу расейскаму боку генеральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера толькі пасля кампенсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках