1 траўня 2024, Серада, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніца Менгарвыканкама: У беларускіх крамах ёсць абсалютна ўсё

143
Чыноўніца Менгарвыканкама: У беларускіх крамах ёсць абсалютна ўсё

Супрацоўніца Менгарвыканкама ацэньвае сталічны гандаль на 8 балаў па дзесяцібальнай шкале.

Беларускі гандаль у народзе лаюць за «савок», хамства прадаўцоў, бедны асартымент, высокія кошты, «ліпавыя» зніжкі. Характэрна, што чыноўнікі з гэтым у корані не згодныя і лічаць, што сфера развіваецца правільна і гарманічна. Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емяльянава ў інтэрв'ю праграме «Вялікі горад» тэлеканала СТВ.

«Па крамах хаджу кожны дзень - і як пакупнік, і як спецыяліст, - паведаміла яна. - У сталіцы сфармаваная найбуйнейшая ў РБ інфраструктура гандлю. Працягваецца інтэнсіўнае будаўніцтва буйных гандлёвых цэнтраў. Як можна ацаніць гандаль Менска? Восем балаў пастаўлю з дзесяці. Дзесяць - гэта павінна быць усё ідэальна. Такога не бывае, але мы да гэтага імкнемся».

Наконт абвінавачванняў у «саўку». Чыноўніца перакананая: параўноўваць сучасны беларускі гандаль з савецкім немагчыма.

«Бо ў мінулае сышлі такія словы, як дэфіцыт, блат, - прывяла прыклад Ніна Емяльянава. - Купіць боты можна было толькі па блаце. Каб купіць да Новага года банку маянэзу, гарошку - адстаяць шматгадзінныя чэргі. Зараз у крамах прадстаўлены вельмі шырокі асартымент як беларускіх, так і імпартных тавараў».

«Але шмат хто ездзіць за мяжу. Там вы заходзіце ў краму, і вам кажуць «добры дзень». Ці не таму так імкнуцца беларусы ў суседнія краіны за куплямі», - пацікавілася ў прадстаўніцы Менгарвыканкама вядучая.

«Я б не сказала, што беларусы імкнуцца ў суседнія краіны за куплямі, - заявіла намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг. - Наш тавар, які ў нас вырабляецца, ён чысты, якасны, правераны. Тыя ж расейцы вывозяць адсюль торбамі нашу каўбасу, наш хлеб. «Добры дзень» таксама ў многіх крамах, асабліва дарагіх монабрэндавых, кажуць. А ў харчовай краме вам абавязкова скажуць: «Дзякуй за куплі».

Ніна Емяльянава выказалася таксама з нагоды таго, што людзі едуць на шопінг за мяжу з-за беднага беларускага асартыменту.

«У нашых крамах ёсць абсалютна ўсё! У нас ёсць буйныя супермаркеты-гіпермаркеты, дзе гандлёвыя плошчы дазваляюць даць спажыўцу найшырэйшы асартымент. Ёсць крамы крокавай даступнасці каля дома маленькія . У Менску адсоткаў 60 тавараў айчыннай вытворчасці, а 40 - гэта імпарт. Харчовых тавараў насельніцтва 100% беларускіх бярэ. Ёсць і імпартныя. Але статыстыка паказвае, што насельніцтва аддае перавагу беларускім», - заявіла чыноўніца.

Ніна Емяльянава лічыць, што і зніжак у айчынным гандлі дастаткова.

«Зніжкі ў крамах ёсць, я хаджу кожны дзень, - сказала яна. - Вялікія зніжкі за кошт абароту могуць даць буйныя крамы. Другое пытанне - добрыя зніжкі можа даць толькі сумесная праца гандлю і вытворцы. Але акцыі сёння ёсць у кожнай краме».

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках