18 траўня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падтрымлівае ідэю адмены віз з Расеяй

24
Польшча падтрымлівае ідэю адмены віз з Расеяй

Пра гэта заявіў у сераду журналістам амбаадар Польшчы ў РФ Войцех Яцэк Зайанчкоўскі.

«На наш погляд, візавая палітыка ў ЕЗ у адносінах да краін Усходняй Еўропы <...> ў тым ліку да Расеі павінна быць больш гнуткай, больш адкрытай. Яна павінна весці да адмены візавага рэжыму», - цытуе дыпламата РІА Новости.

У той жа час ён падкрэсліў, што «пакуль пытанне лібералізацыі візавага рэжыму абмяркоўваецца на ўзроўні Еўрапейскай камісіі».

Амбасадар таксама дадаў, што консульства ў Калінінградзе працуе «на мяжы сваіх магчымасцяў». Паводле яго слоў, у 2012 годзе было выдадзена 120-130 тысяч віз і адна тысяча пропускаў у рамках малога прымежнага руху.

Рэгламент, ухвалены Еўрапейскімі пардаментам і радай у канцы 2006 года, дазваляе краінам-удзельніцам ЕЗ ўстанаўліваць на сваіх знешніх межах з трэцімі дзяржавамі спрошчаны візавы рэжым на аснове малога прымежнага руху. Яго сутнасць у тым, што жыхары прымежных тэрыторый з абодвух бакоў маюць права ў спрошчаным парадку наведваць краіны суседзяў «на глыбіню» ў 30 (у выключных выпадках - 50) кіламетраў.

Расейска-польскае пагадненне аб мясцовым памежным руху, якое ўступіла ў сілу ў ліпені 2012 года, ахоплівае ўсю тэрыторыю Калінінградскай вобласці і аналагічныя па плошчы памежныя раёны Польшчы ў Паморскім і Варміньска-Мазурскім ваяводствах, уключаючы гарады Гданьск і Ольштын.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках