У Маскве зноў загас Алімпійскі агонь
31- 7.10.2013, 16:29
- 24,061
На YouTube з'явіўся ролік, на якім бачна, як падчас эстафеты на Раўшскай набярэжнай загас агонь у Алімпійскім факеле.
Эстафету на час прыйшлося спыніць. На відэа, якое выклалі ў інтэрнэце відавочцы, відаць, што да факеланосцаў падбеглі людзі з суправаджэння эстафеты. Яны, мяркуючы па ўсім, замянілі адзін факел на іншы, ужо з агнём, паведамляе «Дождь».
Нагадаем, напярэдадні, калі Алімпійскі агонь быў дастаўлены ў Маскву з Грэцыі, ён загас падчас цэрымоніі на Краснай плошчы. Тады «вярнуць» агонь дапамог супрацоўнік ФСА - з дапамогай запальніцы.