9 траўня 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржстандарт не знайшоў парушэнняў у прадукцыі Roshen

8
Дзяржстандарт не знайшоў парушэнняў у прадукцыі Roshen

Дзяржстандарт Беларусі не выявіў парушэнняў у кандытарскіх вырабах Roshen па паказчыках бяспекі.

Інспекцыі Дзяржстандарту ў ліпені-жніўні 2013 года правялі маніторынгі і праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства і тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры рэалізацыі 295 найменняў кандытарскіх вырабаў, вырабленых на фабрыках кандытарскай карпарацыі Roshen, паведамляе БелТА.

«У выніку выпрабаванняў, праведзеных у акрэдытаваных лабараторыях, па паказчыках бяспекі (наяўнасць таксічных элементаў, пестыцыдаў, мікатаксінаў, утрыманне свінцу, кадмію, ртуці, мыш'яку; мікрабіялагічныя паказчыкі), парушэнняў не было выяўлена», - адзначылі ў камітэце.

Разам з тым у сферы абарачэння прадукцыі былі выяўленыя выпадкі рэалізацыі кандытарскіх вырабаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці. Былі выпадкі адсутнасці дакументаў аб пацверджанні адпаведнасці і якасных картак, а таксама парушэнні па маркіроўцы прадукцыі. У цяперашні час Дзяржстандарт праводзіць маніторынгі і праверкі пры рэалізацыі ўсёй кандытарскай прадукцыі ў Беларусі, падкрэслілі спецыялісты.

Як паведамлялася раней, Расея абвясціла аб забароне на пастаўкі цукерак Roshen 29 ліпеня 2013 года. Па словах кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі, у іх быў знойдзены канцэраген бензапірэн. Былі дадзены ўказанні мытным органам аб забароне ўвозу на тэрыторыю Расеі кандытарскіх вырабаў гэтай кампаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках