29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст БХД дамогся, каб кіроўца аўтобуса прыбраў расейскі сцяг

47
Актывіст БХД дамогся, каб кіроўца аўтобуса прыбраў расейскі сцяг

У Менску затрымалі актывіста Алеся Кутасава, які папрасіў кіроўцу прыбраць расейскі сцяжок з лабавога шкла аўтобуса «Калодзішчы - Менск».

Алесь Кутасаў на першым жа прыпынку папрасіў кіроўцу прыбраць сцяг, але той агрызнуўся і зачыніў акно. Актывіст сказаў, што аплаціць праезд толькі пасля таго, як будзе прыбраны сцяг суседняй дзяржавы, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Алеся адвезлі на дыспетчарскую станцыю, дзе перадалі супрацоўнікам міліцыі. Пры гэтым усю дарогу да станцыі Алесю Кутасаву пагражалі. Кандуктар сказала, што Алесь нібыта дэбашырыў і ледзь не лез у кабіну кіроўцы. Аднак даць паказанні супраць яго яна адмовілася, а кіроўца між тым прыбраў сцяг з аўтобуса.

Па дарозе ў аддзяленне міліцыі яны абураліся, што Алесь Кутасаў гаворыць па-беларуску, так як, па іх словах, беларускай мовы не існуе, існуе толькі «трасянка», а Расея - найбліжэйшы саюзнік Беларусі. У адказ актывіст заявіў, што лічыць расейскі сцяг сімвалам расейскай акупацыі. Паколькі ж аўтобус - дзяржаўная ўласнасць і аплачваецца грамадзянамі, у тым ліку і ў выглядзе падаткаў, то і прадметаў такіх у грамадскім транспарце быць не павінна.

У аддзяленні Алеся Кутасава пратрымалі дзесяць хвілін і адпусцілі, запісаўшы, што правялі тлумачальную размову. Актывіст ужо адправіў скаргу ў Менсктранс.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках