4 траўня 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне падпалкоўнік міліцыі браў хабар туямі

32
На Віцебшчыне падпалкоўнік міліцыі браў хабар туямі

Асуджаны вазіў яму дрэўцы з уласнага лецішча за дазвол бегаць «у самаволку».

Агульныя інтарэсы знайшліся ў асуджанага і памочніка начальніка папраўчай установы адкрытага тыпу. Афіцэр міліцыі добраўпарадкоўваў дачны ўчастак, а асуджаны захапляўся развядзеннем іглічных, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Аднойчы, пабываўшы ў «звальненні», з дому ён прывёз падпалкоўніку два дрэўцы. Туя афіцэру спадабалася.

- Усяго ў якасці хабару памочнік начальніка ВУАТ атрымаў 31 тую і пяць саджанцаў ядлоўца, - распавёў пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Ігар Лісоўскі. - Ён нават двойчы сам ездзіў у працоўны час на ўласнай машыне дадому да асуджанага за саджанцамі.

Туямі асуджаны «купіў» сабе значныя рэжымныя паслабленні: ён амаль паўгода ездзіў дадому ў зручны час. Падпалкоўнік проста закрываў вочы на адлучкі мужчыны, тым больш, што той час ад часу прывозіў яму чарговае дрэўца.

У грашовым эквіваленце кошт іглічнага хабару склаў больш за паўтара мільёна. Частку «зялёнай валюты» - 18 туй і чатыры ядлоўца - выявілі ў афіцэра на лецішчы і канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Прысудзілі за атрыманне хабару падпалкоўніка міліцыі, цяпер ужо былога, да чатырох гадоў абмежавання волі. Адбываць пакаранне ён будзе ў такой жа ўстанове, у якой і сам працаваў. А калі адбудзе, на кіруючыя пасады яму дарога будзе зачынена пяць гадоў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках