27 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковыя інспектары бралі хабар дарагімі мабільнікамі

21
Падатковыя інспектары бралі хабар дарагімі мабільнікамі

Пракуратура Менскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух супрацоўнікаў падатковай інспекцыі Менскага раёна.

«Пракуратурай Менскай вобласці для разгляду ў суд Менскага раёна накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў інспекцыі міністэрства падаткаў і збораў Менскага раёну N1 і інспектара гэтага ж аддзела», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак начальнік аддзела барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Менскай вобласці старшы дарадца юстыцыі Аляксандр Бяліцкі.

«Супрацоўнікі ІМПЗ абвінавачваюцца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і ў атрыманні хабараў у выглядзе дарагіх мабільных тэлефонаў за развязанне пытанняў аб ўтойванні учыненых грамадзянамі адміністрацыйных правапарушэнняў і непрыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці за занятак незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю», - адзначыў Беліцкі.

З ягоных слоў, «загадчык аддзела таксама абвінавачваецца ў крадзяжы і ў самавольным прысваенні звання і ўлады службовай асобы». «За інкрымінаваныя падатковым інспектарам злачынства Крымінальным кодэксам прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў», - праінфармаваў Беліцкі.

«Папярэдняе расследаванне ў гэтай справе праводзілася галоўнай управай расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі», - паведаміў прадстаўнік пракуратуры.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках