7 траўня 2024, aўторак, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха ўчыніў дэмарш на ОНТ

183
Саладуха ўчыніў дэмарш на ОНТ

Скандал адбыўся падчас запісу ток-шоў «Пазіцыя» на ОНТ. Спевака абурыла брыдкаслоўе ў эфіры.

Апошні ў гэтым годзе выпуск будзе прысвечаны дасягненням нашых зорак у расейскіх і ўкраінскіх тэлепраектах, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Адзін з запрошаных гасцей, Іван Вабішчэвіч, распавядаючы пра свой удзел у шоў «Голас», дазволіў сабе моцнае слоўца. Аляксандр Саладуха, які знаходзіўся ў студыі, дачакаўся, калі яму дадуць выказацца, і абурыўся:

- Лічу непрымальным выказвацца матам на тэлебачанні! Я не святы, у мяне таксама бываюць зрывы, і я магу ўкруціць матам. Але потым доўга прашу прабачэння і дрэнна сябе адчуваю. Але я ніколі не дазволіў бы сабе моцнае слоўца ў прысутнасці гледачоў! Я хацеў сысці адразу ж - не ведаю, што мяне ўтрымала.

Пасля гэтага артыст устаў, забраў сваю барсетку ў сына, які сядзеў сярод гледачоў, і ганарліва адправіўся да выхаду. Довады вядучай Таццяны Мартынавай, а таксама супрацоўнікаў праграмы аб тым, што ён зрывае эфір, на яго не падзейнічалі.

- Перад пачаткам шоў мяне папрасілі ўкруціць што-небудзь «з перчыкам», а потым бы гэтую фразу запікаць, - пракаментаваў канфуз Іван Вабішчэвіч. - Да нецэнзурнай лексікі я стаўлюся спакойна, таму просьба не стала для мяне праблемай.

Зрэшты, нешта падказвала, што Аляксандр Саладуха ўсё ж вернецца. Артыст проста паказаў, хто сапраўдная зорка. Праз 15 хвілін трохі астылы спявак вярнуўся ў студыю, і запіс працягнуўся.

- Мы так і не вырашылі яшчэ, ці будзем выразаць дэмарш Саладухі з перадачы, - сказала вядучая Таццяна Мартынава. - Рэдактары лічаць, што трэба рэзаць, а я б пакінула, а то шоў атрымліваецца занадта мяккім і пухнатым. Ды і потым, я выдатна памятаю 90-я гады і Сашу Саладуху таго часу. А цяпер: «Я не такая, я чакаю трамвая»? Увогуле, будзем вырашаць у пятніцу падчас мантажу, што пакідаць.

Напісаць каментар 183

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках