19 красавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч падпіша пагадненне аб Мытным саюзе 17 снежня?

88
Януковіч падпіша пагадненне аб Мытным саюзе 17 снежня?

(абноўлена - 15.55) Тэкст пагаднення гатовы, парафіраваны, але не падпісаны, заяўляюць у апазіцыі.

Прэзідэнт Віктар Януковіч баіцца падпісваць пагадненне аб уступленні Украіны ў Мытны саюз праз акцыі пратэсту на Майдане.

Аб гэтым 7 снежня падчас выступу на Еўрамайдане ў Кіеве заявіў лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцэнюк (на фота), паведамляе «Украінская праўда».

«Тэкст пагаднення гатовы, але ён не наважваецца яго падпісаць», - адзначыў ён.

Са слоў Яцэнюка, прычынай страху Януковіча з'яўляюцца шматлікія акцыі пратэсту.

«Ён баіцца, бо тут стаяць сотні тысяч людзей», - адзначыў Яцанюк. Пры гэтым ён падзякаваў кожнаму грамадзяніна, які ўдзельнічае ў акцыях пратэсту.

Пазней Яцэнюк паведаміў, што прэзідэнт Януковіч рыхтуецца падпісаць пагадненне аб стратэгічным партнёрстве з Расеяй аб далучэнні да Мытнага саюзу 17 снежня.

Ужо ў штабе апазіцыі на брыфінгу лідар фракцыі «Бацькаўшчына» сказаў: «Паводле нашых звестак ён плануе падпісаць гэта пагадненне 17 снежня».

Паводле інфармацыі апазіцыі, «тэкст пагаднення гатовы, парафіраваны, але не падпісаны». Акрамя таго, Яцэнюк нагадаў, што дакументы такога ўзроўню павінны праходзіць ратыфікацыю ў Вярхоўнай Радзе.

«Але гэты дакумент ратыфікацыі не пройдзе», - запэўніў лідар фракцыі.

Яцэнюк таксама заклікаў людзей далучацца да пратэстных акцый на Майдане. З ягоных слоў, менавіта гэта стрымлівае Януковіча ад падпісання гэтага пагаднення.

Каментуючы заклікі еўрапейскіх партнёраў Украіны аб перамовах з уладай за круглым сталом Яцэнюк заявіў, што апазіцыя «сядзе за стол перамоваў у выпадку выканання трох першых сваіх патрабаванняў - адстаўкі ўрада, пакарання сілавікоў за разгон Майдана і вызвалення зняволеных дэманстрантаў».

Як вядома, раней рэдактар The Economist Эдвард Лукас, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, заявіў: прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу падпісаў стратэгічнае пагадненне з Расеяй, якое ўтрымлівае ў сабе абавязацельствы аб далучэнні да Мытнага саюза.

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў: падчас рабочай сустрэчы ў Сочы прэзідэнтаў РФ і Украіны Уладзіміра Пуціна і Віктара Януковіча пытанне аб магчымасці далучэння Украіны да Мытнага саюзу не закраналася.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках