26 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» абвінавацілі ў абразе «зайчыка»

80
Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» абвінавацілі ў абразе «зайчыка»

Карэспандэнт газеты брэсцкага гарвыканкама патрабуе пакараць удзельнікаў акцыі «Хопіць друкаваць фанцікі».

З адпаведнай заявай ён звярнуўся ў міліцыю і запатрабаваў прыцягнуць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», якія яе праводзілі, а таксама журналістаў і ўладальнікаў партала «Виртуальный Брест» да адказнасці.

Акцыя прайшла ў сакавіку мінулага года.

Як паведамляў сайт charter97.org, на пешаходнай вуліцы Савецкай актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» раскідалі дробныя купюры наміналам ад 10 да 100 рублёў з размешчаным на іх надпісам «Хопіць друкаваць фанцікі. ШОС». Інфармацыя пра акцыю з'явілася на сайце кампаніі БелаПАН і была перадрукаваная парталам «Виртуальный Брест».

Карэспандэнт афіцыйнай газеты «Брестский вестник» Уладзімір Міневіч настолькі абурыўся, што пад матэрыялам размясціў абразлівыя каментары ў адрас удзельнікаў акцыі і фотажурналісткі Міланы Харытонавай, якая здымала яе. Яна звярнулася з заявай у міліцыю, якая і ўстанавіла аўтара абраз.

Мілана Харытонава падала пазоў у суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі на карэспандэнта «Брестского вестника». На дадзены момант прайшло ўжо чатыры пасяджэння. Пакуль жа справа прыпыненая, паколькі прызначаная лінгвістычная экспертыза. Яе правядзенне было даручана эксперту філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дарэчы, менавіта там вучыўся Міневіч. Прычым, дадзены эксперт нават не мае ліцэнзіі для правядзення гэтага віду дзейнасці. А патрабаванне Харытонавай даручыць правядзенне экспертызы незалежнаму эксперту з ліцэнзіяй, было суддзёй Таццянай Ісаевай адхілена.

Прыціснуты да сцяны Міневіч пайшоў у атаку, і напісаў у Маскоўскі РАУС заяву з патрабаваннем прыцягнуць усіх хто хоць неяк чуў ці ўдзельнічаў у акцыі да адказнасці: «за дзеянні, якія ганяць гонар і годнасць грамадзян, якія выказалася ў публічнай насмешцы над нацыянальнай валютай падчас несанкцыянаванай акцыі».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках