29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт з Украінай можа перакінуцца на ўвесь МС

20
Канфлікт з Украінай можа перакінуцца на ўвесь МС

Сума мыту на імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну, якую прапануюць увесці ўкраінскія НПЗ, паставіць крыж на беларускіх пастаўках у гэтым сэгмэнце рынку.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю БелаПАН дырэктар украінскай «кансалтынгавай групы А-95» Сяргей Куюн.

«Прапанаваная сума мыту для гэтага паліўнага рынку фактычна не абмежавальныя захады, а забаронныя», - заявіў Сяргей Куюн.

Ўсталяваць мыт 180,84 даляра за тону ў якасці пяцігадовых абмежавальных захадаў супраць імпарту беларускіх нафтапрадуктаў прапануюць аўтары скаргі аб распачынанні і правядзенні антысубсідыярнага расследавання імпарту ва Украіну асобных прадуктаў нафтаперапрацоўкі (бензінаў маторных ды іншых лёгкіх дыстылятаў, дызельнага паліва) з Беларусі. Яны сцвярджаюць, што беларускія НПЗ дзякуючы субсідаванню з боку дзяржавы нарошчваюць выраб нафтапрадуктаў і экспарт паліва ва Украіну, што змушае ўкраінскія НПЗ працаваць у няроўных варунках.

Днямі стала вядома, што ўласнікі ўкраінскіх НПЗ атрымалі фармуляр гэтай скаргі на подпіс - подпісы пяці з іх патрэбныя для старту расследавання. Тры прадпрыемствы скаргу ўжо падпісалі. Сярод іх «Укртатнафта», «Нафтахімік Прыкарпацця» і «НВК «Галічына»; усе ўваходзяць у групу «Прыват», якую Сяргей Куюн уважае за «першую скрыпку» канфлікту. «Пры паспяховым выніку расследавання яны будуць са здабыткам. Таксама здабудуць канкурэнты Беларусі - Літва, Польшча, Румынія», - упэўнены эксперт.

Спробы абмежаваць пастаўкі паліва з беларускіх НПЗ ужо прадпрымаліся ўкраінскай стараной у 2011 і 2012 гадах, аднак, са слоў Сяргея Куюна, гэтым разам «беларусам трэба рыхтавацца да абароны». «Намеры паважныя. Я бачу, што трэба рыхтавацца да працяглага калі не супрацьстаяння, то расследавання. Скарга вельмі сур'ёзная», - адзначыў Куюн.

Фармуляр скаргі аб правядзенні антысубсідыярнага расследавання атрымала і ТНК-ВР, аднак інфармацыі аб падпісанні пакуль няма. «Трэба разумець, што мы сёння маем справу не з кампаніяй ТНК-ВР, а з кампаніяй «Роснефть», якая паглынула гэтую структуру. Усе мы разумеем, што кампанія «Роснефть» напаўдзяржаўная, зарыентаваная на інтарэсы Расеі. Безумоўна, у гэтым канфлікце ў яе няпростая сітуацыя. Яна і ва Украіне валодае заводам, і ў Беларусі з'яўляецца акцыянерам ААТ «Мазырскі НПЗ», - падкрэсліў Куюн, выказаўшы шкадаванне, што нават без подпісу прадстаўнікоў ТНК-ВР «расследаванне ўсё адно можа стартаваць».

Аднак, на думку эксперта, украінскай старане не варта цешыць сябе ілюзіямі, што расследаванне можна будзе правесці выключна супраць Беларусі. «Беларусь - гэта ўсё ж такі частка Мытнага саюза. Фактычна канфлікт пагражае перакінуцца на роўніцу не «Украіна-Беларусь», а «Украіна-Мытны саюз», - мяркуе Куюн.

З ягоных слоў, у выпадку ўвядзення мыту на імпарт беларускіх нафтапрадуктаў асноўным пытаннем стане кошт паліва. «Гэта пытанне, на які самі ініцыятары расследавання імкнуцца не адказваць», - выснаваў экспэрт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках