МТС за $1 мільярд нікому не патрэбны
22- 20.02.2013, 12:07
Беларускі бок працягвае актыўны пошук пакупнікоў, зацікаўленых у набыцці 51% статутнага капіталу кампаніі МТС, якія кантралюе «Белтэлекам».
Пра гэта на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў, піша onliner.by.
Сяргей Папкоў удакладніў, што «Белтэлекаму» працягнулі дазвол на продаж беларускай долі аператара МТС. Паводле яго слоў, кошт застаецца ранейшым - $1 млрд.
У IV квартале мінулага года намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падкрэсліў, што абвешчаны раней кошт дзярждолі ў СТАА «МТС» пераглядацца не будзе.
Раней Беларусь запрашала на прэзентацыю продажу дзяржаўнай долі ў статутным фондзе МТС 45 кампаній, сярод якіх значыліся буйныя аператары электрасувязі, якія працуюць на рынку тэлекамунікацый СНД і далёкага замежжа.