25 красавiка 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйцы патрабуюць пашырыць санкцыі супраць Лукашэнкі

69
Сірыйцы патрабуюць пашырыць санкцыі супраць Лукашэнкі

Беларускі дыктатар дапамагае Асаду забіваць уласны народ.

Праваабарончая арганізацыя «Сірыйцы ў Велікабрытаніі» вітае рашэнне ЗША аб пашырэнні санкцый супраць двух беларускіх кампаній, якія прадавалі зброю Сірыі і Ірану, аднак лічыць, што гэтага кроку недастаткова, паведамляе The Sacramento Bee (пераклад - charter97.org) са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.

Са зваротам, у якім гаворыцца пра неабходнасць узмацнення ціску на беларускі рэжым, арганізацыя звярнулася ў амерыканскі Сенат.

«Беларускія кампаніі «TM Services» і «KБ Радар» з'яўляюцца аднымі з найбольш актыўных вытворцаў і гандляроў зброяй у краіне. Яны прадаюць яе ў Іран і Сірыю і, такім чынам, распаўсюд на іх санкцый мае вялікае значэнне. Тым не менш, мы просім разгледзець пытанне аб далейшым пашырэнні санкцый у дачыненні да беларускіх кампаній. У першую чаргу, гэта датычыцца тых арганізацый, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, - гаворыцца ў лісце. - Гэта адзіны эфектыўны спосаб спыніць дапамогу з боку Лукашэнкі Асаду, якая выкарыстоўваецца ў барацьбе супраць сірыйскага народа».

Праваабарончая арганізацыя прыводзіць звесткі аб тым, што Беларусь выкарыстоўваецца Дамаскам і Тэгеранам для абыходу эканамічных санкцый і закупкі неабходных тавараў, у тым ліку зброі. У лісце ў амерыканскі Сенат гаворыцца пра неабходнасць цалкам спыніць гандаль з рэжымам Лукашэнкі да таго часу, пакуль ён падтрымлівае іранскага і сірыйскага дыктатара.

«Беларусь з'яўляецца для Сірыі акном у свет, праз якое ў нашу краіну паступае зброя. Мы лічым, што ЗША павінны не толькі забараніць гандаль з кампаніямі, якія яго прадаюць, але і дамагчыся таго, каб Асад не атрымліваў ніякай падтрымкі ад афіцыйнага Менска. Мы спадзяемся, што гандлёвыя санкцыі будуць распаўсюджаныя і на іншыя беларускія кампаніі», - кажа Булас Кузбары, адзін з сузаснавальнікаў арганізацыі «Сірыйцы ў Велікабрытаніі».

Нагадаем, на днях дзярждэпартамент ЗША паведаміў пра новыя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Гэта - кампаніі «ТМ Services» і Рэспубліканскае навукова-прамысловае ўнітарнае прадпрыемства «КБ Радар», а таксама іх даччыныя структуры.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках