28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наваполацкага актывіста тэрарызуюць па тэлефоне

8
Наваполацкага актывіста тэрарызуюць па тэлефоне

Рэдактару наваполацкага сайта «Свабодны рэгіён» Яўгену Парчынскаму «пагражаюць непрыемнасцямі» за крытычны артыкул пра ўлады.

Пасля матэрыялу «Наваполацкія ўлады зноў спалохаліся» на незалежным сайце «Свабодны рэгіён», рэдактарам якога з'яўляецца Яўген Парчынскі, яму сталі паступаць званкі з пагрозамі.

У матэрыяле крытыкаваліся забароны на правядзенне пікетаў дэмакратычнымі актывістамі. Таксама ў артыкуле адзначалася, што пры ранейшым кіраўніку горада дазвол на акцыю атрымаць было рэальней. Але цяпер, калі старшынёй гарвыканкама стала Наталля Качанава, правесці якую-небудзь акцыю стала немагчыма.

Як распавёў Яўген Парчынскі сайту charter97.org, праз пару дзён пасля з'яўлення гэтага матэрыялу на незалежным партале актывісту патэлефанавалі з адміністрацыі і запатрабавалі неадкладна прыбраць артыкул.

«Мне патэлефанаваў невядомы і спытаў, ці я напісаў артыкул «Наваполацкія ўлады зноў спалохаліся» на сайце «Свабодны рэгіён». Я сказаў, каб ён паглядзеў на подпіс пад артыкулам, і ўсе пытанні адпадуць. На просьбу прадставіцца, чалавек, які тэлефанаваў, сказаў, што ён з адміністрацыі, і пачаў пагражаць. У прыватнасці, ён заявіў, што калі мы не прыбяром артыкул, у нас будуць непрыемнасці», - сказаў актывіст.

Пры гэтым, як адзначыў Парчынскі, чалавек, які тэлефанаваў адмовіўся прадставіцца.

Актывіст заявіў, што гэты матэрыял ён, натуральна, прыбіраць не збіраецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках