29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павязе зброю ў Іран?

35
Лукашэнка павязе зброю ў Іран?

Падчас візіту дыктатара ў Тэгеран могуць абмяркоўвацца новыя ваенныя кантракты.

«Парадак дня можа быць даволі доўгім. Бо ў Ірана і Беларусі ёсць шмат агульных ворагаў, але ў апошні час іх колькасць скарацілася. Таму дыктатары будуць імкнуцца падтрымаць адзін аднаго на ўзроўні рыторыкі і кансалідаваць сілы ў супрацьстаянні з ААН, ЗША і Еўрапейскім звязам. Але ў Іране хутка будуць прэзідэнцкія выбары і нельга прадбачыць дакладна, што будзе ў будучыні», - заявіў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю сайту charter97.org.

Палітык адзначыў, што паміж Беларуссю і Іранам існуе шырокая глеба для супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, так як гандаль зброяй з'яўляецца бізнэсам, які прыносіць велізарныя грошы.

«Беларусь шырока прадстаўлена на рынку ўзбраенняў, лідзіруе на ім, і можа пашырыцца на Іран. У нас шмат распрацовак з Расеяй, якія мы можам прасунуць у тыя краіны, дзе дзейнічаюць санкцыі з боку міжнароднай грамадскасці, у тым ліку і ААН», - падкрэсліў старшыня АГП.

Анатоль Лябедзька дадаў, што ў Ірана ёсць шмат рэсурсаў, якія ён можа даць Рэспубліцы Беларусь са свайго боку, тым самым стварыўшы магчымасць паступлення свабоднай валюты, нягледзячы на абмежаванні Захаду.

«Беларусь і Іран могуць плённа супрацоўнічаць у ядзернай галіне, што прынясе абодвум дыктатурам вялікую карысць», - падсумаваў палітык

Нагадаем, што сёння паўнамоцны амбасадар Ірана ў Беларусі заявіў пра гатоўнасць прыняць Лукашэнку ў бліжэйшы час у Тэгеране.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках