2 траўня 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйную дэманстрацыю ў Баку разагналі воднымі гарматамі

27
Апазіцыйную дэманстрацыю ў Баку разагналі воднымі гарматамі

У сталіцы Азербайджана паліцыя ўжыла гумовыя кулі і водныя гарматы для разгону апазіцыйнай дэманстрацыі.

Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters. Дэманстрацыя была без санкцыі ўлад арганізаваная ў Баку ў нядзелю, 10 сакавіка, моладзевымі актывістамі, якія пратэстуюць супраць небаявых страт у азербайджанскім войску, піша Lenta.Ru.

Паводле звестак Reuters, удзел у несанкцыянаванай акцыі ўзялі прыкладна пяцьсот чалавек. «Інтэрфакс» удакладняе, што маніфэстанты сабраліся на бакінскай Плошчы фантанаў. Расейскае агенцтва паведамляе таксама, што паліцыянты пры дапамозе гучнамоўнікаў заклікалі ўдзельнікаў акцыі разысціся.

Падставай для дэманстрацыі стала загуба шарагоўцаў Джэйхуна Губадава і Сэймура Алахвердыева, якія памерлі ў размяшчэнні вайсковых частак адпаведна 7 студзеня і 28 лютага. Міністэрства абароны называла прычынай смерці Губадава сэрцавы прыступ, аднак сваякі жаўнера заяўляюць аб ягоным забойстве. Алахвердыеў, паводле афіцыйнай вэрсіі, застрэліўся, аднак ягоная сям'я таксама не верыць уладам.

Дэманстрацыя на Плошчы фантанаў была арганізаваная актывістамі пры дапамозе сацыяльных сетак. У ліку арганізатараў - апазіцыйны моладзевы рух «Ніда» («Вокліч»), трох удзельнікаў якога 7 сакавіка затрымалі паводле абвінавачвання ў падбухторванні да гвалту. Пры ператрусах у Бахціяра Гуліева, Шахіна Наўрузава і Мамеда Азізава нібыта вынялі бутэлькі з запальнай сумессю, наркотыкі і буйныя сумы грошай. Улады заявілі, што «кактэйлі Молатава» актывісты ладзіліся выкарыстоўваць на нядзельнай дэманстрацыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках