26 красавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон сыходзіць на паўночны ўсход

26

У суботу, 16 сакавіка, цэнтр непагодлівага цыкланічнага віхру будзе адступаць з тэрыторыі нашай краіны на цэнтральныя рэгіёны Еўрапейскай Расеі.

Гаворка ідзе пра выкліканы калапс у Менску і рэгіёне віхурай Xavier («Ксавэрыя» або «Хаўер», «Хавер»).

Ноччу і раніцай у многіх раёнах, а днём ва ўсходняй палове краіны захаваецца снег, завіруха і снегавыя заносы. Ноччу па паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны снег. На асобных дзялянках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -3.. -9°С, на заходняй палове -10..-14°С, максімальная днём -1..-7°С, паведамляе Гідраметцэнтр Беларусі.

У наступныя два дні, з ростам атмасфернага ціску, надвор'е стабілізуецца: аблокаў стане менш, ападкі пераважна спыняцца, а вецер у многіх раёнах аслабее. З паўночных шырыняў на нашу тэрыторыю накіруецца халоднае арктычнае паветра, у выніку чаго маразы ўзмоцняцца.

У нядзелю, 17 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі на ўсходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. Дарогі месцам слізкія. Вецер паўночны парыўны, на ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -8..-14°С, на паўночным захадзе -15..-20°С, максімальная днём -2..-8°С, на паўночным усходзе да -10°С.

У панядзелак, 18 сакавіка, абыйдзецца без істотных ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах не выключаны невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, днём па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -14..-20°С, месцамі -21..-27°С, максімальная днём -2..-8°С, на паўночным усходзе да -10°С.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках