19 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год таму стала вядома аб расстрэле Канавалава і Кавалёва

86
Год таму стала вядома аб расстрэле Канавалава і Кавалёва

Маці Уладзіслава Кавалёва 17 сакавіка 2012 года атрымала паведамленне аб расстрэле сына.

Даведку аб тым, што прысуд выкананы, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску.

Вярхоўны суд паведаміў Людміле Кавалёвай у лісце ад 16.03.2012, што прысуд яе сыну прыведзены ў выкананне.

14 сакавіка 2012 года стала вядома, што Лукашэнка прыняў пастанову адмовіць у памілаванні прысуджаным да смяротнага пакарання Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Маладзёны былі прысуджаныя да расстрэлу паводле артыкула «тэрарызм». 11 красавіка 2011 на станцыі «Кастрычніцкая» менскага метрапалітэна спрацавала магутная самаробная выбухоўка. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацвёра памерлі ў шпіталях. Усяго пацярпела больш за 300 чалавек. Кавалёў быў асуджаны за саўдзел у тэрарызме. Паводле версіі следства, ён ведаў аб падрыхтоўцы тэракту, але не паведаміў кампетэнтным органам. Кавалёў падчас суду заявіў аб сваёй невінаватасці.

На думку праваабаронцаў, пераканаўчых довадаў віны Кавалёва і Канавалава падчас суду прадстаўлена не было. Тое, наколькі хутка пасля суда расстралялі хлопцаў, шакавала беларускую і сусветную грамадскасць. Паводле звестак незалежных сацыёлагаў, большасць беларусаў не вераць у вінаватасць расстраляных.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках