8 траўня 2024, Серада, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на Russia Today: Амерыканцы дапамаглі мне атрымаць крэдыт МВФ

92

Беларускі кіраўнік, знаходзячыся ў Санкт Пецярбургу, даў інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today.

Вялікую ўвагу ў ім ён надаў адносінам Беларусі з Міжнародным валютным фондам. Лукашэнка таксама распавёў пра тое, якім чынам раней быў атрыманы крэдыт ад фонду.

«Палітычныя ўмовы яны нам не дыктавалі, тады яны нам прадыктавалі вельмі жорсткія эканамічныя ўмовы - і мы іх вытрымалі. Ну, яны маюць рацыю, ну што там казаць - жорстка, але яны нам прапанавалі тое, што мы самі павінны былі зрабіць і пачалі рабіць. Калі ў цябе няма грошай, то, што ж, сацыяльныя выдаткі павялічваеш і гэтак далей? Навошта трымаеш неэфектыўныя вытворчасці і гэтак далей, і гэтак далей. Але яны прапануюць раз у раз - узяў і зарэзаў. Але там жа людзі, адразу нельга. Таму тое, што яны нам прапаноўваюць - гэта не новае, і мы гэта робім, толькі мы робім гэта спакойна, а ад нас патрабавалі «давай хутчэй». Але калі мы ў іх бралі крэдыты - амерыканцы, дарэчы, малайцы, яны нас падтрымалі там. Амерыканцы нас падтрымалі - без іх МВФ не выдала б гэтыя крэдыты. Мы выканалі ўсе ўмовы - вось мы ім выплачваем гэтыя пазыкі цяпер па крэдытах. Гэта былі самыя танныя крэдыты. Таму нічога не магу ў гэтым плане сказаць. А Чавес адмовіўся таму, што ў яго сваіх рэсурсаў было шмат, ну і хтосьці яму даваў рэсурсы пад будучыя абавязацельствы яго больш выгадныя», - заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю Russia Today.

Нагадаем, у канцы 2008 года місія МВФ і ўрад Беларусі дасягнулі пагаднення аб эканамічнай праграме тэрмінам на 15 месяцаў. У рамках гэтай праграмы Беларусі быў вылучаны стабілізацыйны крэдыт у памеры каля $2,5 млрд.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках