5 траўня 2024, Нядзеля, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР абвясціла паветраную трывогу

33
КНДР абвясціла паветраную трывогу

У Пхеньяне і іншых гарадах Паўночнай Карэі абвясцілі паветраную трывогу.

Верагодная прычына гэтага - маштабныя ваенныя вучэнні, якія праходзяць там, паведамляе японская служба перахопу Радыё-прэс, якая адсочвае радыё-і тэлеперадачы ў КНДР.

Сігнал трывогі з'явіўся ў 09:32 па мясцовым часе (02:32 па Менску), піша «Корреспондент».

Такім чынам, войску было загадана павялічыць узровень гатоўнасці. У Паўночнай Карэі зараз праходзяць сур'ёзныя ваенныя вучэнні, у якіх задзейнічаныя не толькі ўсе ўзброеныя сілы, але і мноства рэзервістаў.

Адзначым, што яны супадаюць па часе з амерыкана-паўднёвакарэйскімі манеўрамі, якія праходзяць на поўдні паўвострава. У іх, у прыватнасці, прымае ўдзел атамны авіяносец і маштабныя сілы авіяцыі, уключаючы стратэгічныя бамбавікі Ваенна-паветраных сіл ЗША.

Учора ў КНДР адбыліся вучэнні СПА, якія асабіста наведаў кіраўнік краіны Кім Чэн Ын.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках