5 траўня 2024, Нядзеля, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска ў Франкфурт самалёт паляцеў без пасажыраў

23
З Менска ў Франкфурт самалёт паляцеў без пасажыраў

Самалёт «Менск - Франкфурт» вылецеў з нацыянальнага аэрапорта «Менск» пустым і з затрымкай на 36 хвілін.

Прычынай стала забастоўка супрацоўнікаў нямецкай авіякампаніі Lufthansa, якая больш за ўсё закранула аэрапорты Гамбурга і Франкфурта.

«Пасажыраў гэтага рэйса прадстаўнікі Lufthansa перасадзілі на рэйсы іншых авіякампаній. У плане на 21.40 у нас стаіць прыбыццё рэйса Lufthansa. Пакуль інфармацыі аб адмене не паступала», - паведамілі «Радыё Свабода» ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

У менскім прадстаўніцтве Lufthansa сказалі, што іх супрацоўнікі не прымалі ўдзел у забастоўцы.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa адмяніла 514 рэйсаў у сувязі з 5-гадзіннай забастоўкай сваіх супрацоўнікаў 21 сакавіка. Значная частка з іх - гэта нямецкія і еўрапейскія напрамкі. Lufthansa, сутыкнуўшыся з ростам коштааў на паліва, збіралася замарозіць зарплаты і павялічыць працоўны тыдзень на гадзіну. У адказ нямецкі прафсаюз Verdi заклікаў баставаць за павелічэнне зарплаты супрацоўнікаў некалькіх падраздзяленняў Lufthansa.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках