5 траўня 2024, Нядзеля, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў прэм'еру песні «Жыве Беларусь!» (Аудыё)

7

На канцэрце музыка заклікаў беларусаў да ўдзелу ў Дні Волі.

20 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з чарговым дабрачынным канцэртам у офісе Партыі БНФ у Менску. Па словах самога спевака, такім чынам ён паспрабаваў заклікаць людзей удзельнічаць у акцыі ў Дзень Волі, правядзенне якой запланавана на 24 сакавіка. Падчас канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч некалькі раз звярнуўся да слухачоў з заклікам быць актыўнымі ў нядзелю перад святам 25 сакавіка.

Заклікаючы людзей выходзіць на вуліцы, спявак прадставіў прэм'еру песні «Жыве Беларусь» на словы паэта Уладзіміра Някляева, паведамляе журналіст «Радыё Рацыя» Вольга Чарных.

Урачыстае шэсце і мітынг з нагоды Дня Волі пройдзе ў Менску ў нядзелю 24 сакавіка. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл і інтэлігенцыя запрашаюць усіх неабыякавых беларусаў прыняць удзел ва ўрачыстасцях. Збор удзельнікаў запланаваны на 12 гадзін каля сталічнага кінатэатра «Кастрычнік».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках