5 траўня 2024, Нядзеля, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга Расеі: Менск не выконвае абавязацельствы па пастаўках нафтапрадуктаў

22
Мінэнерга Расеі: Менск не выконвае абавязацельствы па пастаўках нафтапрадуктаў

Беларусь не выканала сваё абавязацельства па пастаўках на расейскі рынак нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай бяспошліннай нафты.

Гэта вынікае з дадзеных дэпартамента перапрацоўкі нафты і газу Міністэрства энергетыкі Расеі, якія былі агучаныя сёння.

«За два месяцы з Беларусі да нас 200 тысяч тон нафтапрадуктаў прыйшло», - паведаміў дырэктар дэпартамента Міхаіл Гразноў, словы якога прыводзіць «Інтэрфакс». Чыноўнік адзначыў, што Міністэрства энергетыкі ў цэлым задаволена аб'ёмам зваротных паставак. Аднак раней паведамлялася, што іх аб'ём павінен быць больш, піша АФН.

Згодна з абавязацельствамі Беларусь павінна ў 2013 годзе паставіць 3,3 мільёна тон нафтапрадуктаў або 275 тысяч тон штомесяц. Паводле звестак Белстата, у студзені ў Расею было адгружана усяго 75 тысяч тон.

Такім чынам, за два месяцы Беларусь недапаставіла 350 тысяч тон нафтапрадуктаў.

Характэрна, што як пісалі расейскія газеты, у пачатку сакавіка Мінэнерга Расеі выказвала відавочную незадаволенасць адсутнасцю ў беларускага боку выконваць свае абавязацельства. А міністр энергетыкі суседняй краіны Новак нават прапаноўваў скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у другім квартале на мільён тон.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках