5 траўня 2024, Нядзеля, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь спрабуе выбіць з Украіны запазычанасць «Аэрасвіта»

6
Беларусь спрабуе выбіць з Украіны запазычанасць «Аэрасвіта»

Беларускія авіяцыйныя ўлады спрабуюць выбіць з Украіны запазычанасці збанкрутаванай авіякампаніі «Аэрасвіт».

Украінская авіякампанія «Аэрасвіт», што абвясціла сябе банкрутам, мае абавязак у выплаце збораў за аэранавігацыйнае абслугоўванне і пратэрмінаваную запазычанасць перад Белавія, паведаміў сёння прадстаўнік Мінтранса РБ Павел Бажанаў. Ён не ўдакладніў суму завінавачанасці, піша АФН.

Разам з тым ён агучыў пазіцыю беларускіх улад: запазычанасць «Аэрасвіта» за аэранавігацыйнае абслугоўванне ў паветранай прасторы Беларусі павінна быць пераведзеная на дзяржпрадпрыемства Украэрорух.

«Украэрорух і Белаэранавігацыя павінны наладзіць шчыльнае супрацоўніцтва для ўрэгулявання пытанняў запазычанасці за аэранавігацыйнае абслугоўванне ў паветранай прасторы Беларусі і Украіны», - сказаў прадстаўнік Мінтранса РБ.

З ягоных слоў, пазіцыя беларускай стараны ўжо даведзеная да ўкраінскіх партнёраў у рамках праведзенага ў Менску пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы ў пытаннях транспарту.

Варта адзначыць, што на сённяшні дзень стасункі Беларусі і Украіны ўскладненыя патрабаваннямі Менска сплаціць запазычанасць у 120 млн даляраў (90-160 млн даляраў паводле розных ацэнак), якая сфармавалася яшчэ ў першай палове 90-х гадоў паміж дзяржпрадпрыемствамі дзвюх краін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках